Мезон Карэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Мезон Карэ
43°50′17″ пн. ш. 4°21′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія старажытнарымская рэлігія, хрысціянства і каталіцтва
Архітэктурны стыль старажытнарымская архітэктура[d] і Карынфскі ордар[4]
Заснавальнік Агрыпа
Сайт maisoncarree.eu/e… (англ.)
lamaisoncarreedenimes.fr (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мезон Карэ (I ст. да н.э.)

Мезон Карэ (фр.: Maison Carree; літар. «квадратны дом») — найбольш захаваны старажытнарымскі храм на тэрыторыі Францыі. Размешчаны ў цэнтры Німа (Праванс). Паводле надпісу, які раней існаваў над уваходам, асвечаны пасербамі імператара Аўгуста каля 1 г. да н.э. Даўжыня храма 25 м, шырыня 12 м.

У IV ст. храм быў перараблены ў царкву, што выратавала яго ад разбурэння. У часы Французскай рэвалюцыі тут размяшчаліся стайні. У 1823 г. будынак абвешчаны нацыянальным музеем, у ім размешчана экспазіцыя старажытнарымскага мастацтва.

На ўзор Мезон Карэ ў XVIII ст. была пабудавана велізарная царква Св. Магдаліны ў Парыжы. На іншым боку плошчы ў Німе размешчана сучасная мастацкая галерэя (архітэктар — Норман Фостэр).

  1. а б base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. Darde D. Nîmes Antique — 2005. — С. 82. — ISBN 978-2-85-822797-6