Мекленбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Мекленбурга
Мекленбург 1815—1934

Ме́кленбург (ням.: Mecklenburg) — рэгіён на поўначы Германіі, цяпер частка зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Найбуйнейшыя гарады Мекленбурга: Ростак, Шверын, Штральзунд, Грайфсвальд, Вісмар, Нойбрандэнбург.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На старасаксонскай гаворцы мікл (mikil) азначала «вялікі», а слова бург (burg, borg, borch) на сярэдне-ніжненямецкім азначае замак, крэпасць (крэмль). У X—XI стст. была ва ўжытку назва Mikilinborg («вялікі замак», «вялікі град», «Велеград»). Імя звязана з пэўным месцам, паселішчам, якое і сёння носяць яшчэ назву Burg Mecklenburg — радавой крэпасцю абадрыдскай княжацкай дынастыі Ніклатынгаў (нашчадкаў князя Ніклата).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апошніх археалагічных даных, тэрыторыя сучаснага Мекленбурга была заселена славянскімі плямёнамі з найстаражытных часоў. Аднак паводле нямецкіх хронік, славяне засялілі гэту тэрыторыю толькі ў раннім Сярэднявеччы (у VVII стст.). Гэта былі плямёны абадрытаў (гл. бодрычы), якімі кіравалі спадчынныя і выбарныя князямі, што пацвярджаецца як археалагічнымі данымі[1], так і пісьмовымі крыніцамі[2].

Падчас далучэнні земляў абадрытаў (бодрычаў) да Германіі (Усходне-Франкскай дзяржавы) XXII стст., пачынаецца міграцыя нямецкага насельніцтва з цэнтральных рэйнскіх абласцей на поўнач і ўсход ад Эльбы — так званае «ўсходняе нямецкае перасяленне» (у некаторых крыніцах раней звалася «ўсходняя нямецкая каланізацыя»), якая дасягнула свайго апагею ў XIV стагоддзі.

Разам з нямецкімі феадаламі і знаццю перасяляліся сяляне і жыхары гарадоў (бюргеры). Пра сумеснае славянска-германскае пражыванне, суіснаванне на тэрыторыі Мекленбурга сведчаць захаваныя славянскія тапонімы, запісы ў царкоўных кнігах, радаводы.

Спадчынныя герцагі Мекленбурга выводзілі свой радавод да мясцовых абадрыцкіх князёў[3] (родапачынальнік герцаг з 1178 года Генрых Борвін I, сын апошняга князя бодрычаў Прыбыслава II). Нямецкая радавая знаць паступова выцесніла ўладанні дацкай кароны, якая панавала ў прыбярэжнай зоне Балтыйскага мора, а нямецкія гандляры і рамеснікі заклалі сацыяльную аснову вольных ганзейскіх гарадоў. Сярод гараджан і прадстаўнікоў сельскай знаці славянскія імёны вядомыя па запісах аж да 15-16 стагоддзяў, у тым ліку часта сустракаецца радавое імя Вент (Венд, ням.: Went), г.зн. «славянін». Пазней славянскія імёны, падчас хрысціянізацыі, раствараюцца ў агульнай масе нямецкіх хрысціянскіх імёнаў.

У гістарычны перыяд позняга Сярэднявечча — пачатку Новага часу на тэрыторыі Мекленбурга існавалі асобныя дзяржаўныя ўтварэнні (герцагства, вялікае герцагства). У 1701 тэрыторыя Мекленбурга была падзелена на дзве дзяржавы з абмежаванай аўтаноміяй: герцагствы Мекленбург-Шверын і Мекленбург-Стрэліц. У 1814—1815 на Венскім кангрэсе іх статус быў павышаны да тытула вялікага герцагства. Яны трапляюць пад пратэкцыю каралеўства Прусія і ўваходзяць у Германскі саюз.

У 1918—1919, пасля кароткага перыяду дзяржаўнай незалежнасці, абедзве тэрыторыі ўваходзяць у Веймарскую рэспубліку і ў 1937 годзе пасля прыняцця «Закона вялікага Гамбурга» набываюць сучасны адміністрацыйны статус і тэрыторыю.

Зноскі

  1. Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. М., 1995. с. 40 — 67, 138—147
  2. Westphalen E. J. Monumenta inedita rerum Germanorum. Lipsiae. 1741. p. 1615—1630
  3. Westphalen E. J. Monumenta inedita rerum Germanorum. Lipsiae. 1741. p. 1615—1630.