Мекленбургская бухта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мекленбургская бухта
дацк. Mecklenburg Bugt, ням. Mecklenburgische Bucht
Від на Мекленбургскую бухту
Від на Мекленбургскую бухту
54°20′ пн. ш. 11°30′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяБалтыйскае мора
Краіна
Тыпбухта 
Плошча3 500 км²
Мекленбургская бухта (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія)
Мекленбургская бухта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мекленбу́ргская бу́хта (ням.: Mecklenburgische Bucht, дацк.: Mecklenburg Bugt) — марская бухта ў паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора, паміж нямецкім берагам на поўдні, і дацкімі астравамі Фальстэр і Лолан на поўначы. Абмежавана на захадзе востравам Фемарн, дзе яна зліваецца з Кільскай бухтай, а з усходу паўвостравам Дарс. Плошча бухты складае прыкладна 3500 км².

Уключае таксама драбнейшыя бухты: Любекскую і Вісмарскую.

Найбуйнейшымі портамі з’яўляюцца ганзейскія гарады Любек, Ростак і Вісмар.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Заліў мае вялікае значэнне для марскіх перавозак у рэгіёне, праз яго штогод праходзяць звыш 63200 суднаў. У сувязі з павелічэннем трафіку ў вобласці, узнікаюць сур’ёзныя асцярогі з-за патэнцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя.