Мельхіёр, сплаў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мельхіёр (скажонае ад фр. Maillot-Chorier) — сплаў медзі з нікелем, часам з дадаткамі жалеза і марганца.
Звычайна ў склад мельхіёра ўваходзіць 5—30 % нікелю, да 0,8 % жалеза і да 1% марганцу, хоць у асобных выпадках ён адрозніваецца ад напісаных рамак. Напрыклад, пры вырабе рэзістараў выкарыстоўваецца сплаў, які змяшчае 55 % медзі і 45 % нікелю.
Мельхіёр адрозніваецца ўстойлівасцю да карозіі, добра апрацоўваецца ціскам. Выкарыстоўваецца для вырабу дэталяў дакладнай механікі, медыцынскіх інструментаў, манет, посуду і мастацкіх вырабаў.
Літаратура [правіць]
- Химический словарь школьника / Б. Н. Кочергин, Л. Я. Горностаева, В. М. Макаревский, О. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 1990. — 255 с. — 75 000 экз. — ISBN 5-341-00127-3.(руск.)
Спасылкі [правіць]
- Мельхиор // Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства: В 10 т. — Спб.: Азбука-классика, 2004—2009.(руск.)
- Новиков И. И. Мельхиор // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
| Гэта пачатак артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

