Менахем Бегін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Менахем Бегін

Менахем Вульфавіч Бегін (16 жніўня 1913, Брэст9 сакавіка 1992, Тэль-Авіў ) — палітычны дзеяч Ізраіля, сёмы прэм'ер-міністр Ізраіля з чэрвеня 1977 па 1983, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978, разам з Анварам Садатам). У 1940-х гадах кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі Іргун.

Маладосць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і сакратара Брэст-літоўскай яўрэйскай абшчыны, адным з першых у горадзе, хто далучыліся да сіянізму. Скончыў у Брэсцкую яўрэйскую рэлігійную школу, затым дзяржаўную гімназію (1931) і паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, які і скончыў у 1935 са ступенню магістра права.