Ментавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ментавай
індан. Mentawai
Рака на востраве Сіберут
Рака на востраве Сіберут
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Сіберут 
Агульная плошча6 011,35 км²
Насельніцтва76 421 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва12,71 чал./км²
Размяшчэнне
2°11′ пд. ш. 99°39′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Ментавай (Інданезія)
Ментавай
Ментавай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ментавай (індан.: Mentawai) — архіпелаг у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 6 011,35 км². Насельніцтва (2010 г.) — 76 421 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Ментавай размешчаны у Індыйскім акіяне на захад ад вострава Суматра, ад якога аддзяліўся каля 0,5 млн гадоў таму. Мае вулканічнае паходжанне.

Асноўныя астравы:

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя колькасць ападкаў 4500 мм у год. Астравы сур’ёзна пацярпелі ў выніку землятруса 2004 года і лакальных землятрусаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы знакаміты сваімі вільготнымі лясамі. Флора меней разнастайная, чым на суседнім вялікім востраве Суматра. Пераважаюць дрэвы роду Dipterocarpaceae, якія дасягаюць 24 — 36 м у вышыню.

Фаўна характарызуецца наяўнасцю старажытных рэліктавых жывёльных форм, якія сустракаюцца на Суматры, а таксама мясцовымі эндэмікамі (17 відаў з 44), у тым ліку 4 відамі прыматаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Ментавай былі населены ў перыяд паміж 2000 г. да н. э. і 500 г. да н. э. выхадцамі з Суматры. Іх нашчадкамі з’яўляюцца ментавайцы, якія да другой паловы XX ст. захоўвалі лад жыцця паляўнічых і збіральнікаў.

У 1606 г. астравы з’явіліся на партугальскіх картах. У 1792 г. насельніцтва архіпелага даследавалася брытанцамі.

10 ліпеня 1864 г. астравы Ментавай былі далучаны да валоданняў Нідэрландаў. 17 жніўня 1945 г. увайшлі ў склад Інданезіі.

Адміністрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг уяўляе сабою адзіны адміністрацыйны раён, частку інданезійскай правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цья-Педжат на востраве Сіпора.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]