Менталіст, тэлесерыял
| Менталіст | |
| The Mentalist | |
| Аўтар(ы) ідэі |
Бруна Хелер[1] |
|---|---|
| Прадзюсар(ы) |
Чарльз Голдстэйн |
| Рэжысёр(ы) |
Крыс Лонг, Дэвід Натэр, Роксан Даўсан |
| У галоўных ролях | |
| Краіна(ы) | |
| Тэлевізійны(я) канал(ы) | |
| На экранах | |
| Працягласць серыі |
44 хвіл. |
| IMDb | |
«Менталіст» (англ.: The Mentalist)[2] — амерыканскі тэлевізійны серыял, прэм'ера якога адбылася 23 верасня 2008 года на канале CBS.
Змест |
Сюжэт [правіць]
Галоўны герой — Патрык Джэйн (Сайман Бейкер), цудоўны псіхолаг-практык і маніпулятар, які некалі прыкідваўся «экстрасэнсам», «празорцам». Прытрымваючыся створанага ім вобразу, супрацоўнічаў са следствам у пайманні серыйнага забойцы «Крывавы Джон». У выступе на тэлебачанні апісаў, як «празорлівы», яго псіхалагічны партрэт: ушчэмлены з дзяцінства і іншае. Абураны такі «хлуснёй», як ён сам выказаўся ў сваім пасланні, «Крывавы Джон» забіў жонку і дачку Патрыка…
Зараз Патрык Джэйн займаецца тым, што дапамагае Каліфарнійскаму бюро расследаванняў у раскрыцці розных цяжкіх злачынстваў, пераважна — забойстваў. Ён катэгарычна адмаўляе, што магія існуе, і даказвае, што ўсё гэта спрытнасць рук і назіральнасць.
Аказваючы ўсялякую дапамогу бюро, ён працягвае жыць таксама і надзеяй злавіць «Крывавага Джона».
Вытворчасць [правіць]
Рэальнага Каліфарнійскага Бюро Расследаванняў (CBI) больш не існуе пад гэтым імем, яно было аб'яднана ў 2007 годзе (да выхаду шоу), і ператварылася «Бюро Расследаванняў і Разведкі (BII)». Таксама ў серыяле часта паказваюць выдуманыя месцы, такія як «Сэлінджэр Міл і Ранча-Роса». Як і большасць амерыканскіх тэлесерыялаў, сцэны «Менталіста» галоўным чынам зняты ў студыі ў Лос-Анджэлесе, але часам сцэны здымаюцца ў Сакрамента.
15 кастрычніка 2008, CBS замовіў поўны сезон серыяла[3]. На 20 мая 2009, CBS замовіла другі сезон, прэм'ера якой адбылася 24 верасня 2009 у ЗША[4] і 22 верасня на CTV у Канадзе[5], а таксама 28 верасня 2009 у Аўстраліі. 19 мая 2010 CBS абвясціла, што серыял быў падоўжаны на трэці сезон[6]. 18 мая 2011 CBS абвясціла, што серыял быў падоўжаны на чацвёрты сезон[7].
Зноскі
- ↑ Бруна Хелер – «бацька Менталіста»
- ↑ Гл. таксама артыкул «Менталізм, мастацтва»
- ↑ Breaking News - Cbs Gives A Full Season Order To "The Mentalist". TheFutonCritic.com (2010-06-29). Праверана 6 ліпеня 2010.
- ↑ Fall TV: CBS Announces Premiere Dates. TVGuide.com. Праверана 24 чэрвеня 2009.
- ↑ CTV.ca | The Mentalist (HD). CTV.ca. Праверана 7 верасня 2009.
- ↑ CBS Announces 2010-2011 Primetime Schedule.
- ↑ CBS Announces 2011-2012 Primetime Schedule.