Мяркіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мерачанка)
Мяркіс
Характарыстыка
Даўжыня 203 км
Басейн 4 440 км²
Расход вады 36,2 м³/с
Вадацёк
Выток Ашмянскае ўзвышша
 • Каардынаты 54°20′49″ пн. ш. 25°40′21″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 54°09′23″ пн. ш. 24°11′06″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мяркіс, Мерачанка, Мярчанка (літ.: Merkys) — рака ў Беларусі і Літве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 203 км. Вадазбор 4416 км², у межах Літвы 3781 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 36,2 м³/с[1].

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца на Ашмянскім узвышшы за 2 км на поўдзень ад в. Мікулішкі (Ашмянскі раён). Працягласць у межах Беларусі 12 км. Цячэ 2 км на мяжы з Літвой і каля вёскі Гаравыя Грыгі перасякае яе.

Рэчышча ў вярхоўях і нізоўях звілістае, да мяжы з Літвой каналізаванае. Прытокі: Шальча, Ула (злева) і інш.

Жыўленне пераважна грунтовае. Веснавое разводдзе з сакавіка па май. Замярзае ў снежні, ледастаў няўстойлівы (да 1,5 мес.). 25% гадавога сцёку прыходзіцца на вясну, 29% — на лета і 46% — на восень і зіму.

Выкарыстоўвалася для сплава лесу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). С. 75.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]