Месхетыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Месхетыя на карце Грузіі

Месхе́тыя, або Месхе́ты (груз. მესხეთი) — гісторыка-культурная вобласць Грузіі, у наш час большая частка Месхетыі ўваходзіць у склад Грузіі, займаючы поўдзень і часткова паўднёвы захад краіны. Тэрыторыя гістарычнай Месхетыі адпавядае тром сучасным муніцыпалітэтам Грузіі — Адыгенскаму, Ахалцыхскаму і Аспіндзаўскаму, якія ўваходзяць у край Самцхэ-Джавахетыя, а таксама сумежным раёнам Турцыі. Цэнтр — горад Ахалцыхэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна вобласць была заселена грузінскімі плямёнамі, якія ў часы панавання тут Візантыйскай імперыі (VIXI стагоддзі) прынялі хрысціянства, верагодна ўсё ж захоўваючы і дахрысціянскія звычаі, а таксама сваю культуру. C XIII стагоддзя ў княстве Самцхэ-Саатабага, кіравалі якім атабегі з дому Джакелі. Да 1576 года Месхетыя была канчаткова заваявана туркамі-асманамі і стала часткай Асманскай Турцыі.

У Месхетыю, як і ў іншыя заваяваныя землі, пачало перасяляцца з іншых абласцей Анатоліі цюркамоўнае насельніцтва. Шляхам іх змешвання з мясцовымі жыхарамі, частка якіх прынялі іслам, утварылася этнічная група турак-месхетынцаў.

Паслабленне Асманскай імперыі прыводзіць да ўзмацнення Расіі ў рэгіёне (гл. Ахалцыхская бітва). Адрыянопальскі мірны дагавор 1829 года замацоўвае перадачу паўночнай часткі рэгіёна пад кіраванне Расійскай імперыі. Пасля гэтага ў рэгіёне пачынаецца зваротны працэс: значная частка грузінаў-мусульман, асабліва ў другой палове XIX стагоддзя, перасяляецца ў Турцыю.

Астатнія туркі-месхетынцы былі ў 1940-я гады дэпартаваны ў Казахстан і Сярэднюю Азію. Большасць з іх так і не вярнуліся ў Месхетыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]