Плацінавыя металы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Металы плацінавай групы)

Плацінавыя металыхімічныя элементы VIII групы перыядычнай сістэмы: рутэній, родый, паладый, осмій, ірыдый, плаціна. Плацінавыя металы, разам з золатам і серабром, называюць высакароднымі металамі за іх высокую хімічную стойкасць, тугаплаўкасць і прыгожы знешні выгляд.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Радовішчы плацінавых руд — у ПАР, ЗША, Зімбабве, Канадзе, Калумбіі. У апошні час асноўнай крыніцай атрымання плацінавых металаў сталі сульфідныя медна-нікелевыя руды: радовішчы — у Канадзе, Расіі (Нарыльскі рудны раён) і інш.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя галіны прымянення — прамысловасць (лабараторны і заводскі хімічна ўстойлівы посуд, каталізатары хімічных рэакцый, навуковыя прыборы, медыцынскія інструменты), стаматалогія, ювелірная справа.