Метан
Метан, або балотны газ, або тэтрагідрыд вугляроду (CH4) — Найпросты прадстаўнік вуглевадародаў. Даўжыня сувязі C-H 1,09 нм.
У нармальных умовах метан – газ без паху і колеру. тэмпература плаўлення -182.5 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення - 161.5 градусаў Цэльсія.
Метан тэрмічна найбольш стабільны сярод вуглевадародаў. У вадзе раствараецца слаба. З кіслародам і паветрам утварае гаручыя і выбуховыя сумесі ў шырокім дыяпазоне канцэнтрацыяў. З вадой пры нізкіх тэмпературах і падвышаным ціску ўтварае газавыя гідраты.
Метан – галоўная складовая частка прыроднага газу, спадарожнага газу, рудніковага газу. На Зямлі метан утвараецца шляхам анаэробнага раскладання цэлюлозы. Метан з’яўляецца кампанентам атмасферы Юпітэра, Сатурна (і ягонага спадарожніка Тытана), Урана, Нептуна.
У прамысловасці метан атрымліваюць з прыроднага газу, спадарожных нафтавых газаў, крэкінгам нафтапрадуктаў і каксаваннем каменнага вугалю. Метан у атмасферы шахтаў пры здабычы каменнага вугалю утварае пагрозу выбуху.
Ужываюць для атрымання метанолу, фармальдэгіду, нітраметану, сажы, ацэтылену, вадароду, сінільнай кіслаты (узаемадзеяннем з аміякам), вадзянога газу і інш., а таксама як паліва.
Метан у атмасферы Зямлі адыгрывае ролю парніковага газу, і баланс утрымання Метан у атмасферы, гідрасферы і літасферы Зямлі мае істотны ўплыў на клімат.
| Вуглевадароды | |
|---|---|
| Алканы | Метан · Этан · Прапан · Бутан · Пентан · Гексан · Гептан · Актан · Нанан · Дэкан · Ундэкан · Дадэкан · Трыдэкан · Тэтрадэкан · Гексадэкан · Эйказан |
| Алкены | Этылен · Прапілен · Бутылен · Ізабутылен · Пентэн |
| Алкіны | Ацэтылен · Прапін · Бутын |
| Дыены | Бутадыен · Ізапрэн |
| Іншыя ненасычаныя | Вінілацэтылен • Дыяцэтылен |
| Цыклаалканы | Цыклапропан · Цыклабутан · Цыклапентан · Цыклагексан · Дэкалін · Індан |
| Араматычныя | Бензол · Талуол · Дыметылбензолы · Этылбензол · Прапілбензол · Кумол · Стырол · Фенілацэцілен · Індан · Цыклабутадыен · Дыфеніл · Дыфенілметан · Трыфенілметан · Тэтрафенілметан |
| Поліцыклічныя | Нафталін · Антрацэн · Пентацэн · Фенантрэн · Пірэн · Бензпірэн · Азулен |
