Метлюжок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Метлюжок
Starr 060924-0363 Poa pratensis.jpg
Метлюжок лугавы (Poa pratensis).
Тыпавы від роду.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Poa L.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   41074
NCBI   4544
EOL   108031
GRIN   g:9612
IPNI   18760

Метлюжок (Poa) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах, у горных раёнах тропікаў. На Беларусі 9 дзікарослых відаў, у т.л. метлюжок аднагадовы, балотны, вузкалісты, звычайны, метлюжок лугавы, лясны, сплюшчаны; ітрадукаваны метлюжок алыіійскі. Трапляюцца на лугах, узлесках, сярод хмызняку, абапал дарог.

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 100 см з паўзучымі падземнымі парасткамі ці без іх. Утвараюць дзярніны. Лісце вузкалінейнае, пляскатае. Каласкі з 2—5 (8) кветкамі ў раскідзістай і даволі густой мяцёлцы. Плод — зярняўка. Многія віды кармавыя расліны, уведзены ў культуру.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Метлюжок // БЭ ў 18 т. Т. 10. — Мн.: БелЭн, 2000.