Метр
Метр (фр.: metre ад грэч. métron — мера) — адзінка вымярэння адлегласці ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ. Скарочанае пазначэнне: бел.: м, міжн.: m.
Метр роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за прамежак часу, роўны 1/299 792 458 секунды.
Гісторыя [правіць]
Метр быў упершыню ўведзены ў Францыі у XVII ст. і меў першапачаткова два розныя азначэнні:
- як даўжыня маятніка з паўперыядам гайдання на шыраце 45°, роўным 1 c (у сучасных адзінках гэтая даўжыня роўная прыкладна 0,981 м).
- як адна саракамільённая частка Парыжскага мерыдыяна (гэта значыць адна дзесяцімільённая частка адлегласці ад паўночнага полюсу да экватара па паверхні геоіда на даўгаце Парыжа).
Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэнне (8 траўня 1790, Французскі Нацыянальны сход). Аднак паскарэнне свабоднага падзення залежыць ад шыраты і, такім чынам, маятнікавы эталон не досыць дакладны, Французская Акадэмія навук у 1791 прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць метр праз даўжыню мерыдыяна. 30 сакавіка 1791 гэтая прапанова была прынятая. 7 красавіка 1795 Нацыянальны Канвент прыняў закон аб уводзінах метрычнай сістэмы ў Францыі і даручыў камісіі, у якую ўваходзілі Кулон, Лагранж, Лавуазье, Лаплас і іншыя навукоўцы, выканаць працы па эксперыментальным азначэнні адзінак даўжыні і масы. Першы прататып эталона метра быў выраблены з латуні ў 1795 годзе. Варта адзначыць, што адзінка вымярэння масы (кілаграм, азначэнне якога было заснавана на масе 1 дм³ вады) таксама была прывязаная да азначэння метра.
У 1799 са сплаву 90% плаціны і 10% ірыдыю быў выраблены эталон метра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы Парыжскага мерыдыяна. Пасля, аднак, высветлілася, што з-за няправільнага ўліку полюснага сціску Зямлі эталон апынуўся карацей на 0,2 мм; такім чынам, даўжыня мерыдыяна толькі прыблізна роўная 40 000 км.
Падчас кіравання Напалеона метрычная сістэма распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. Толькі ў Вялікабрытаніі, якая не была заваяваная Напалеонам, засталіся традыцыйныя меры даўжыні: цаля, фут і ярд.
У 1889 быў выраблены больш дакладны міжнародны эталон метра са сплаву плаціны і ірыдыю з папярочным сячэннем ў выглядзе літары «X». Яго копіі былі перададзеныя на захоўванне ў краіны, у якіх метр быў прызнаны ў якасці стандартнай адзінкі даўжыні. Гэты эталон усё яшчэ захоўваецца ў Міжнародным бюро мер і ваг, хоць больш па сваім першапачатковым прызначэнні не выкарыстоўваецца.
З 1960 было вырашана адмовіцца ад выкарыстання вырабленага людзьмі прадмета ў якасці эталона метра, і з гэтага часу па 1983 метр вызначаўся як лік 1 650 763,73, памножаны на даўжыню хвалі аранжавай лініі (6 056 A*) спектра выпраменьвання ізатопам крыптона-86 у вакууме.
Сучаснае азначэнне метра ў тэрмінах часу і хуткасці святла было ўведзена ў 1983 годзе:
- Метр — гэта даўжыня шляху, які праходзіць святло ў вакууме за (1 / 299 792 458) секунды.
З гэтага азначэння атрымліваем, што ў сістэме СІ хуткасць святла ў вакууме прынятая роўнай у дакладнасці 299 792 458 м/з. Такім чынам, азначэнне метра, як і два стагоддзі таму, ізноў прывязана да секунды, але на гэты раз з дапамогай універсальнай сусветнай канстанты.
Кратныя і дзельныя адзінкі [правіць]
Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі даўжыні ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ. Існуюць таксама пазасістэмныя адзінкі вымярэння: мікрон, роўны 1 мкм, і ангстрэм (A*), роўны 0,1 нм, але іх ужыванне не рэкамендуецца.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парадак | назва | азначэнне | парадак | назва | азначэнне | ||
| 101 м | дэкаметр | дам | dam | 10−1 м | дэцыметр | дм | dm |
| 10² м | гектаметр | гм | hm | 10−2 м | сантыметр | см | cm |
| 10³ м | кіламетр | км | km | 10−3 м | міліметр | мм | mm |
| 106 м | мегаметр | Мм | Mm | 10−6 м | мікраметр | мкм | µm |
| 109 м | гігаметр | Гм | Gm | 10−9 м | нанаметр | нм | nm |
| 1012 м | тэраметр | Тм | Tm | 10−12 м | пікаметр | пм | pm |
| 1015 м | петаметр | Пм | Pm | 10−15 м | фемтаметр | фм | fm |
| 1018 м | экзаметр | Эм | Em | 10−18 м | атаметр | ам | am |
| 1021 м | зетаметр | Зм | Zm | 10−21 м | зептаметр | зм | zm |
| 1024 м | ётаметр | Ім | Ym | 10−24 м | ёктаметр | ім | ym |
Цікавыя факты [правіць]
У кампьютарным жаргоне «метр» можа азначаць мегабайт.
| Адзінкі СІ | ||
|---|---|---|
| Асноўныя адзінкі | Ампер · Кандэла · Кельвін · Кілаграм · Метр · Моль · Секунда | |
| Вытворныя адзінкі | Бекерэль · Ват · Вебер · Вольт · Генры · Герц · Градус Цэльсія · Грэй · Джоўль · Зіверт · Катал · Кулон · Люкс · Люмен · Ньютан · Ом · Паскаль · Радыян · Сіменс · Стэрадыян · Тэсла | |
| Прынятыя для выкарыстання з СІ |
Астранамічная адзінка · Гектар · Градус дугі · Дальтон (Атамная адзінка масы) · Дзень · Дэцыбел · Літр · Хвіліна · Хвіліна дугі · Непер · Секунда дугі · Тона · Гадзіна · Электранвольт Атамная сістэма адзінак · Прыродная сістэма адзінак |
|
| Гл. таксама | Прыстаўкі СІ · Сістэма фізічных велічынь · Пераўтварэнне адзінак · Новыя вызначэнні СІ · Гісторыя метрычнай сістэмы | |
| Адзінкі даўжыні | |
|---|---|
| Сістэма СІ | ёктаметр • зептаметр • атаметр • фемтаметр • пікаметр • нанаметр • мікраметр • міліметр • сантыметр • дэцыметр • метр • дэкаметр • гектаметр • кіламетр • мегаметр • гігаметр • тэраметр • петаметр • экзаметр • зетаметр • ётаметр |
| Пазасістэмныя | фермі • ангстрэм • мікрон • Скандынаўскі міл |
| Імперскія | міл • пункт • цаля • фут • ярд • чэйн • фурлонг • міля • ліга |
| Марскія | фатом • кабельтаў • марская міля |
| Астранамічныя | зямны радыус • астранамічная адзінка • светлавы год • парсек • чырвонае зрушэнне |
| Тыпаграфскія | пункт • піксел • твіп • цыцэра |
| Састарэлыя | вяршок • пядзя • локаць • аршын • сажань • вярста |
