Барселонскі метрапалітэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Метрапалітэн Барселоны)
Барселонскі метрапалітэн
ісп.: Metro de Barcelona
Інфармацыя
Краіна Іспанія
Горад Барселона
Дата адкрыцця 1924
Даўжыня ліній 157,51
Колькасць станцый 209
Колькасць ліній 9
Схема ліній

Барселонскі метрапалітэн (ісп.: і катал.: Metro de Barcelona) — метрапалітэн у сталіцы Каталоніі Барселоне і яе прыгарадах, складае аснову хуткаснага грамадскага транспарту горада. Барселонскае метро пачало працу ў 1924 годзе.

У цяперашні час сістэма барселонскага метро ўключае 209 станцый на 9 лініях агульнай працягласцю 157,5 км. Вядуцца работы па ўзвядзенню яшчэ дзвюх ліній.

Барселонскі метрапалітэн абслугоўваецца двума аператарамі: TMB (катал.: Transports Metropolitans de Barcelona) і чыгуначнай кампаніяй FGC (катал.: Ferrocarrils de la Generalitat de Catalunya - Дзяржаўная чыгунка Каталоніі).

Кошт праезду € 2,00 (разавы квіток; сапраўдны на працягу 45 хвілін пасля кампаставання на ўсе віды гарадскога транспарту - аўтобус, трамвай, фунікулёр і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]