Метрапалітэн Хельсінкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмблема Хельсінкскага метрапалітэна

Хе́льсінкскі метрапалітэ́н (фінск.: Helsingin metro, шведск.: Helsingfors metro. У шведскай мове для метрапалітэна Хельсінкі замест слова tunnelbana выкарыстоўваецца metro, вызачаная форма metron) — метрапалітэн у Хельсінкі. Гэта самая паўночная ў свеце сістэма метрапалітэна. Метрапалітэн быў адкрыты 2 жніўня 1982 года. Абслугоўваецца кампаніяй HKL.

З 1 студзеня 2007 сістэма налічвае 30 станцый і адну лінію, падзеленую на два адгалінаванні. Агульная працягласць складае 43 км. Метро ў асноўным абслугоўвае шчыльна заселеныя раёны Усходняга Хельсінкі, але можа выкарыстоўвацца і для перасоўвання ў цэнтры Хельсінкі. Сістэма метро дапаўняецца прыгараднымі цягнікамі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі з іншымі раёнамі Хельсінкі.