Механічны рух

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Механі́чны рух – найпрасцейшая форма руху матэрыі, якая палягае ў змяненні палажэння цела ў прасторы з цягам часу. Механічны рух з'яўляецца прадметам вывучэння механікі.

Найважнейшай уласцівасцю механічнага руху з'яўляецца яго адноснасць. Гэта значыць, што рух як змяненне палажэння цела можа быць зафіксаваны толькі адносна іншых цел, у той ці іншай сістэме адліку. З пераходам ад аднае сістэмы адліку да іншай характарыстыкі руху могуць змяняцца.

Найпрасцейшым відам механічнага руху з'яўляецца рух матэрыяльнага пункта. Рух любой складанай сістэмы можна разглядаць як вынік руху ўсіх матэрыяльных пунктаў, што яе складаюць.