Мехмед V

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мехмед V
محمد خامس‎ - Beşinci Mehmet
Мехмед V
сцяг
35-ы Асманскі султан
27 красавіка 1909 - 3 ліпеня 1918
Папярэднік: Абдул-Хамід II
Пераемнік: Мехмед VI
 
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 2 лістапада 1844({{padleft:1844|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:2|2|0}})
Канстанцінопаль, Асманская імперыя
Смерць: 3 ліпеня 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (73 гады)
Канстанцінопаль, Асманская імперыя
Род: Асманы
Бацька: Абдул-Меджыд I
 
Тугра: Тугра

Мехме́д V Рэша́д (асман. محمد خامس‎, турэцк.: Beşinci Mehmet, Reşat Mehmet) (2 лістапада 18443 ліпеня 1918) — 35-ы султан Асманскай імперыі, кіраваў з 27 красавіка 1909 па 3 ліпеня 1918 года. Сын султана Абдул-Меджыда I. Узыйшоў на прастол пасля звяржэння султана Абдул-Хаміда II младатуркамі.

Мехмед V быў фактычна першым канстытуцыйным манархам у гісторыі Асманскай імперыі. За султанам засталося фармальнае права прызначэння вялікага везіра і шэйх-уль-іслама. Рэальная ўлада пры Мехмедзе V належала цэнтральнаму камітэту партыі «Яднанне і прагрэс» (турэцк.: İttihad ve Tarraki), а з 1913 года — так званаму «трыумвірату» (Энвер-паша, Талаат-паша, Джэмаль-паша).

З 1911 года імперыя ўступіла ў чараду войнаў, якія суправаджаліся тэрытарыяльнымі стратамі. У выніку Трыпалітанскай вайны 1911 года была страчана тэрыторыя сучаснай Лівіі і Дадэканескія астравы.

У выніку першай Балканскай вайны — амаль усе астатнія ўладанні ў Еўропе (Эдзірнэ і Усходнюю Фракію ўдалося вярнуць у 1913 годзе).

У лістападзе 1914 года Асманская імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну на боку Цэнтральных дзяржаў, у сувязі з чым Мехмед V як халіф прававерных фармальна абвясціў газават краінам Антанты. 27 студзеня 1916 атрымала жазло прускага генерал-фельдмаршала. Да 1918 года ваеннае становішча імперыі было практычна безнадзейным.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]




Папярэднік:
Абдул-Хамід II
Асманскі султан
19091918
Пераемнік:
Мехмед VI
Папярэднік:
Абдул-Хамід II
Халіф Ісламскага Халіфата
19091918
Пераемнік:
Мехмед VI