Мецікал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Меціка́л (парт.: meticais) — афіцыйная валюта Мазамбіку, уведзеная ў абарачэнне ў 1976 годзе, для замены партугальскага эскуда. Мецікал дзеліцца на 100 цэнтава. Назва «мецікал» паходзіць ад арабскага слова цяжар.

У абарачэнні знаходзяцца манеты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 цэнтава і 1, 2, 5, 10 мецікалаў. Усе манеты выкананы з медзь-нікелевага сплаву ці алюмінія. Малюнак на ўсіх манетах падобны, адлюстроўвае культурныя і гістарычныя месцы і падзеі, на адваротным баку змешчаны дзяржаўны герб.

Банкноты друкуюцца ў Вялікабрытаніі, маюць наміналы: 100, 500, 1000, 5000, 10 000 мецікалаў, малюнкі падобныя да малюнкаў на манетах.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]