З пляцоўкі Вікіпедыя.
Меч-трава (Cladium) — род кветкавых раслін сямейства асаковых.
Выдзяляюць 3-4 віды. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах, акрамя Аўстраліі; на Беларусі сустракаецца меч-трава звычайная.
Шматгадовыя травы вышынёй да 1,5 м з тоўстым паўзучым карэнішчам. Шэра-зялёныя сцёблы пустыя, тоўстыя, густааблісцелыя. Лісце лінейнае, трохграннае, вострапілаватае, рэжучае (адсюль назва). Суквецце — складаная мяцёлка. Каласкі дробныя, бурыя, кветкі без калякветніка. Плод — яйцападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак.
Зноскі