Меч-трава звычайная

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Меч-трава звычайная
Меч-трава звычайная
Меч-трава звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cladium mariscus (L.) Pohl

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   501576
NCBI   241641
EOL   5786322
GRIN   t:402804
IPNI   1044891-2
TPL   kew-233412

Меч-трава звычайная (Cladium mariscus) — від раслін сямейства асаковыя.

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 100—150 см з акруглым прамым густааблісцелым сцяблом і доўгім паўзучым карэнішчам. Утварае шчыльныя дзярніны. Лісце лінейнае, шырынёй 10-15 мм, уздоўж складзенае, жорсткае, кіляватае, па краях і ўздоўж кіля вострапілавата-зубчастае, рэжучае. Суквецце — канцавая складаная мяцёлка з галоўчата скучаных бурых каласкоў. Каласкі 2-3-кветкавыя, з укарочанай воссю. Кветкі двухполыя, без калякветніка. Плод — яйкападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак з вострай верхавінкай.

Цвіце ў траўні-чэрвені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае за кошт доўгіх парасткаў, якія адыходзяць ад тоўстых карэнішчаў.

Пашырэнне: Еўропа, Азія (Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія); у Беларусі дакладна вядома адзінае месцазнаходжанне ў Мядзельскім раёне.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура [правіць]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  • Cladium mariscus (L.) Pohl (ang.). USDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network — (GRIN)
  • Adam Zając, Maria Zając: Atlas rozmieszczenia roślin naczyniowych w Polsce. Kraków: Pracownia Chorologii Komputerowej Instytutu Botaniki Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2001. ISBN 83-915161-1-3
  • Halina Piękoś-Mirkowa, Zbigniew Mirek: Rośliny chronione. Wyd. II. Warszawa: Multico Oficyna Wydawnicza, 2006, seria: Flora Polski. ISBN 83-7073-444-8

Спасылкі [правіць]

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)