Мешка II
Мешка II Ламберт (полск. Mieszko II Lambert, 990 — 10 мая 1034) — кароль Польшчы з 1025 па 1031 і з 1032 па 1034 г. Прадстаўнік дынастыі Пястаў, сын Баляслава Храбрага і Эмнільды, дачкі лужыцкага князя Дабраміра.
Змест |
Пачатак кіраўніцтва[правіць]
Мешка ня быў старэйшым сынам Баляслава, але гэта не перашкодзіла яму атрымаць сталец у 1025 годзе, а два ягоныя браты Безпрым і Атон былі выгнаныя з Польшчы, і знайшлі сабе прытулак у Кіеве. Мешка стаў каралём у часы застоя палітыкі Польшчы, якая была вынікам праўлення яго бацькі. Польшча знаходзілася ў палітычнай ізаляцыі і была зняможана бясконцымі войнамі з суседзямі. Адначасова з гэтым узмацнілася царкоўная ды княжацкая апазіцыі да караля.
Новы кароль працягваў актыўную знешнюю палітыку свайго бацькі, чым выклікаў незадавальненне імператара Конрада II. Пытаючыся выйсці з палітычнай ізаляцыі, Мешка ў 1027 годзе вымушаны быў уступіць Венгрыі тэрыторыю Славакіі, што дало магчымасьць заключыць польска-венгерскі саюз супраць імперыі. Адначасова кароль рашуча падавіў мяцеж заходнепаморскага князя Дытрыха і паскорыў хрысціянізацыю Памор'я і Куявіі.
Вайна з імперыяй[правіць]
Пытаючыся адхіліць непазбежную нямецкую пагрозу супраць Польшчы, Мешка ў 1028 гозе здзейсніў паходы на Чэхію і Саксонію. У адказ на гэта у наступным годзе імператар Конрад II уварваўся ў Сілезію. Становішча пагоршылася ў 1031 годзе, калі Венгрыя заключыла мір з імператарам. У той жа час у Польшчу ўвайшло войска кіеўскага князя Яраслава Мудрага, які падрымліваў падставы Безпрыма на польскі сталец. Пытаючыся выратаваць сваю пасаду Мешка аб'явіў аб адмове ад Лужыц і Маравіі, каб атрымаць падтрымку з боку імператара. Аднак нямецкі імператар адмовіўся і Мешка быў вымушаны бегчы ў Чэхію. Безпрым амаль без перашкод заняў польскі сталец.
Рэстаўрацыя[правіць]
У 1032 годзе Мешка пры падтрымцы чэшскага войска здолеў вярнуць сабе пасаду караля Польшчы. Тым ня менш ў 1033 годзе на мерзебургскім з'ездзе імператарскіх князёў Мешка быў вымушаны пацвердзіць адмову Польшчы ад прэтэнзіі на Лужыцы і Маравію. 10 мая быў забіты, відаць, змоўшчыкамі з ліку польскіх феадалаў. Яго смерць пацягнула перыяд хаосу і бязладдзя ў Польшчы.
У Сеціве[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мешка II
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы |
Мешка I — Баляслаў I Храбры — Мешка II — Безпрым — Мешка II — Баляслаў Забыты — Казімір I Аднавіцель — Баляслаў II Смелы — Уладзіслаў I Герман — Баляслаў III Крывавусты — Збігнеў |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
