Мешка III Стары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мешка III Стары
Mieszko III Stary
Мешка III Стары
Партрэт працы Яна Матэйка
Князь (прынцэпс) Польшчы
1173 — 1177
Папярэднік: Баляслаў IV Кучаравы
Пераемнік: Казімір II Справядлівы
Князь (прынцэпс) Польшчы
1191 — 1191
Папярэднік: Казімір II Справядлівы
Пераемнік: Казімір II Справядлівы
Князь Польшчы (Кракава)
1198 — 1199
Папярэднік: Лешак Белы
Пераемнік: Лешак Белы
Князь Польшчы (Кракава)
1199 — 1202
Папярэднік: Лешак Белы
Пераемнік: Уладзіслаў III Танканогі
 
Нараджэнне: 1126\1127
Смерць: 13 сакавіка 1202({{padleft:1202|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:13|2|0}})
Каліш
Род: Пясты
Бацька: Баляслаў III Крывавусты
Маці: Саламея фон Берг-Шэльклінген
Жонка: гл. у тэксце
Дзеці: гл. у тэксце

Мешка III Стары (польск.: Mieszko III Stary (Wielkopolski)) (1126/27 — 13 сакавіка 1202) — князь вялікапольскі, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Трэці сын Баляслава Крывавустага і Саламеі фон Берг-Шэльклінген.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці бацькі атрымлівае ў спадчыну Вялікую Польшчу і Памор'е, у 1173 годзе пасля смерці старэйшага брата Баляслава IV атрымаў Кракаў і прастол старэйшага князя ў Польшчы. Абапіраючыся на моцныя роднасныя сувязі з нямецкімі, паморскімі і чэшскімі князямі і на шматлікіх чыноўнікаў, Мешка кіраваў сурова (менавіта суровым норавам гэтага князя і тлумачыць аўтар «Вялікапольскай хронікі» яго мянушку «Стары»[1]). Пазнейшыя гісторыкі прыпісвалі Мешку дзяржаўныя дабрадзейнасці: ён не даваў волі шляхце і духавенству, абараняў яўрэяў ад праследаванняў, не дапушчаў у край фальшывай манеты. Раннія храністы гавораць, аднак, толькі пра злоўжыванні прызначаных ім чыноўнікаў і пра падкопы князя супраць кракаўскай знаці[2]). Кракаўскі біскуп Гедка стаў душой змовы супраць Мешкі, якому супрацьпаставілі яго малодшага брата, сандамірскага князя Казіміра. У 1177 годзе[3] Мешка быў выгнаны, а Казімір трыўмфальна ўехаў у Кракаў.

Ленчыцкі сойм 1180 года, рашэнне якога было зацверджана Папам, прызнаў звяржэнне Мешка законным, але той не жадаў змірыцца і некалькі разоў спрабаваў авалодаць Кракавам. Пазіцыі Мешкі ўзмацніліся пасля заўчаснай смерці ў 1194 годзе Казіміра II, сыны якога былі малалетнімі і няздольнымі да самастойнага кіравання. Аднак на боку Казіміравічаў выступіў іх стрыечны брат, валынскі князь Раман Мсціславіч (сын сястры Мешкі і Казіміра, Агнешкі). 13 верасня 1195 года Раман Мсціславіч ваяваў на боку Казіміравічаў у кровапралітнай бітве на рацэ Мозгаве, дзе былі сур'ёзна паранены абодва галоўныя праціўнікі, Раман і Мешка, а старэйшы сын апошняга, Баляслаў, быў забіты. Бітва не прынесла вырашальнага поспеху ніводнаму з бакоў, аднак дапамога Рамана ўсёткі дапамагла Казіміравічам пазбегнуць разгрому і захаваць Кракаў[4]. У наступным 1196 годзе Мешка змог вярнуць Кракаў дыпламатычным шляхам, прызнаўшы сваім спадчыннікам старэйшага з Казіміравічаў — Лешка, які на пэўны час выдаліўся ў Сандамір. Аднак Мешка «стаў будаваць падкопы ў дачыненні да маёмасці і здабытку іншых», г.зн. кракаўскай знаці, і быў выгнаны[5] (дакладная дата невядомая: не пазней за1199 года). Зрэшты, у хуткім часе Мешка здолеў прыцягнуць на свой бок кракаўскага палаціна Мікалая і дзякуючы яго ўплыву ў чарговы раз вярнуўся ў Кракаў[6] (меркавана ў 1200 годзе), на ўмовах 1196года. Такім чынам, у канцы жыцця Мешка здолеў аб'яднаць пад сваёй уладай значныя тэрыторыі Польшчы: Вялікую Польшчу, Куявію і Малую Польшчу (без Сандамірскай зямлі). Памёр Мешка ў 1202 годзе ў Калішы, пахаваны ў ім жа заснаваным касцёле Св. Паўла[7].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Мужы[правіць | правіць зыходнік]

Мешка двойчы браў шлюб:

  • 1. з 1140 Эржэбет-Гертруда Венгерская (каля 1128 — 21.07.1153), дачка Белы II Сляпога, венгерскага караля.
  • 2. з 1154 Еўдакія Кіеўская (каля 1136 — 13.02.1198), дачка Ізяслава Мсціславіча, вялікага князя Кіеўскага.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Ад першага шлюбу:

Ад другога шлюбу:

Зноскі

  1. «Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях XI—XIII вв. М.: Изд-во Моск. ун-та, 1987. — С.114—115.
  2. Там жа, с. 115—117.
  3. Там жа, с. 223, заўв. 14.
  4. Там жа, с. 131—134.
  5. Там жа, з. 139
  6. Там жа, с. 140
  7. Там жа, с. 141

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]