Млечны Шлях
Млечны Шлях, бел. нар. Птушыная Дарога — дыфузная святлівая паласа няправіпьнай формы, што перасякае нябесную сферу ў плоскасці Галактыкі. Складаецца з вялікай колькасці зорак, якія паасобку нельга бачыць простым вокам, але можна распазнаць з дапамогай тэлескопа. Зоркі належаць нашай зорнай сістэмы — Галактыцы, якой яна выглядае знутры, з пункту, паблізу галактычнай плоскасці, на адлегласці каля 1/2 галактычнага радыуса ад ядра галактыкі.
Сярэдняя лінія Млечнага Шляху блізкая да вялікага круга (галактычнага экватара), паўночны полюс якога знаходзіцца ў сузор'і Валасоў Веранікі; бачная шырыня ў межах ад 5 да 30 градусаў. У напрамку да цэнтра Галактыкі (сузор'і Стральца і Скарпіёна) Млечны Шлях шырокі і яркі, у процілеглым (сузор'і Персея і Возніка) — вузкі і менш яркі. У многіх месцах Млечнага Шляху назіраюцца цёмныя плямы, што абумоўлена паглынаннем святла воблакамі касмічнага пылу. Паміж сузор'ямі Арла і Цэнтаўра паласа паглынальнага рэчыва дзеліць Млечны Шлях на 2 часткі.
Спасылкі[правіць]
- GLIMPSE панарама тэлескопа Спітцэр
- Інтэрактыўная панарама Млечнага шляху
- Astronomy Picture of the Day (англ.) (27 ліпеня 2010). Праверана 18 чэрвеня 2013.
| Галактыкі | ||
|---|---|---|
| Віды галактык |
Эліптычная (E) · Спіральная (S) · Спіральная з перамычкай (SB) · Лінзападобная (S0) · Няправільная (Irr) · Карлікавая (d) · Карлікавая няправільная (dI) · Ультракампактная карлікавая (?) · Колцападобная (?) |
|
| Структура |
Звышмасіўная чорная дзірка · Балдж · Перамычка · Дыск · Ядро · Спіральная галіна · Гало · Палярнае кольца(англ.) бел. · Протагалактыка |
|
| Актыўныя ядры | ||
| Узаемадзеянне | ||
| З'явы і працэсы | ||
| спіс галактык | ||
Шаблон:Млечны шлях Шаблон:Месцазнаходжанне Зямлі