Млечнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Млечнік
Lactarius torminosus 041031w.jpg
Ваўнянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius Pers. 1797

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   34444
EOL   16730
MB   17895

Мле́чнік (Lactarius) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства сыраежкавых.

Адрозніваецца каля 80 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 42 віды. Найбольш вядомыя: млечнік белы, або бялянка, млечнік горкі, або гаркуха, грузд чорны, млечнік ружовы, або ваўнянка, скрыпіца, млечнік смачны, або рыжык. Трапляюцца з ліпеня па кастрычнік у лясах, на ўзлесках і лугах, дзе ёсіць карані дрэў. Утвараюць «ведзьміны кольцы».

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка белая, шэрая да ружавата-ліловай, карычневая, дыяметрам да 25 см, звычайна правільна-круглаватая з загорнутым ці апушчаным уніз краем, не аддзяляецца ад ножкі. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка шчыльная або рыхлая, часта ўнутры полая. Мякаць белая, палевая, з млечным сокам (сістэматычная адзнака). Споры авальныя або шарападобныя, белыя ці жаўтаватыя.

Усе віды ядомыя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колас С. Млечнік // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.