Мнаганожка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мнаганожка
Polypodium vulgare2.jpg
Мнаганожка звычайная. Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polypodium L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   17228
NCBI   38352
IPNI   17347840-1

Мнаганожка (Polypodium) — род папарацей сямейства мнаганожкавых.

Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі.

Налічваецца 75 відаў. Пашыраны ўсюды; на Беларусі мнаганожка звычайная, або папараць салодкая трапляецца невялікімі групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.

Дэкаратыўныя, лекавыя, дубільныя расліны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мнаганожка // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.