З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Мнаганожка звычайная |

Агульны выгляд расліны |
| Навуковая класіфікацыя |
прамежныя рангі
| Від: |
Мнаганожка звычайная |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|
Polypodium vulgare L., 1753
|
|
|
|
Мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей роду Мнаганожка сямейства Мнаганожкавыя.
Распаўсюджванне і асяроддзе пражывання [правіць]
Барэальны горна-лясны рэліктавы від. Распаўсюджаная ва ўмеранай частцы Паўночнага паўшар'я (лясная, горна-лясная, субальпійская, горна-тундравая зоны), у шэрагу месцаў умеранага пояса. Сустракаецца ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах Усходняй Еўропы, Крыме, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы.
Расце ў рашчэлінах скал і на замшэлых камянях. На Беларусі месцы росту: мінеральныя грунтавыя агаленні на схілах у далінах рэк і катлавінах азёр; радзей пні, каранёвыя лапы, паваленыя ствалы дрэў і замшэлыя валуны ў мяшаных, сасновых, саснова-яловых і шыракалістых лясах і зараснікі хмызняку. Адзіная папараць-эпіфіт, якая расце ў Сярэдняй Расіі.
Батанічнае апісанне [правіць]
Нізкарослая вечназялёная папараць з скурыстымі, пальчата-складанымі лістамі да 20 см даўжынёй.
Карэнішча паўзучае, пакрыта залаціста-карычневай лускою, мае салодки смак, дзякуючы якому атрымала народную назву «салодкі корань».
Сорусы размешчаны ў два шэрагі ўздоўж цэнтральнай жылкі, першапачаткова яны залацістыя, пазней цямнеюць. Споры саспяваюць ў першай палове лета[1].
- Polypodium virginianum (L.): — Мнаганожка віргінская
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы.[2]
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- Фомин А. В. Род 25. Многоножка — Polypodium L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 85. — 302 + XVI с. — 5000 экз.