Мната

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мната

Нараджэнне 738
Смерць 804
Род Пржэмысловічы
Бацька Незамысл[d]
Дзеці Воен[d]
Веравызнанне славянскае язычніцтва[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мната (чэшск.: Mnata) — другі з сямі легендарных князёў Чэхіі ад легендарнага заснавальніка дынастыі Пржэмысловічаў Пржэмысла Аратага, да першага гістарычна дакладнага князя Барывоя. Імёны гэтых князёў упершыню сустракаюцца ў «Чэшскай хроніцы» Казьма Пражскага, адкуль патрапілі ў большасць гістарычных прац аж да працы XIX стагоддзя Францішка Палацкага «Гісторыя чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі».

Паводле адной з тэорый, колькасць князёў адпавядае выяве на фрэсках на сценах ратонды ў Знойма ў Маравіі. Аднак Анежка Мерхаўтава сцвярджае, што на фрэсцы намаляваны ўсе прадстаўнікі дынастыі Пржэмысловічаў, у тым ліку малодшых князёў Маравіі[1].

Паходжанне імя[правіць | правіць зыходнік]

Завіс Каландра меркаваў, што ў імёнах сямі князёў былі зашыфраваны старажытнаславянскія назвы дзён тыдня — Мната быў другім днём тыдня — панядзелкам, (сяр. ням.: Montag)[2]. Паводле іншай тэорыі, гэта імя ўзнікла з-за памылкі ў пашкоджаным старадаўнім славянскім рукапісе[3].

Сем міфічных князёў[правіць | правіць зыходнік]

Сем князёў Чэхіі пасля Пржэмысла
Незамысл
Мната
Воен
Уніслаў
Кржэсамысл
Неклан
Гасцівіт

Зноскі

  1. Barbara Krzemieńska-Anežka Merhautová-Dušan Třeštík: «Moravští Přemyslovci ve znojemské rotundě», Praha 2000.
  2. Záviš Kalandra: «České pohanství», Praha 1947
  3. Vladimír Karbusický: Báje, mýty, dějiny. Nejstarší české pověsti v kontextu evropské kultury, p.237, Praha 1995 [1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Barbara Krzemieńska, Anežka Merhautová, Dušan Třeštík: «Moravští Přemyslovci ve znojemské rotundě», Praha 2000.
  • Záviš Kalandra: «České pohanství», Praha 1947
  • Vladimír Karbusický: «Báje, mýty, dějiny. Nejstarší české pověsti v kontextu evropské kultury», s. 237, Praha 1995