Мова праграмавання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мо́ва праграмава́ння — гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп'ютара. Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.

Тысячы розных моў праграмавання былі створаныя, і кожны год ствараюцца новыя.

Азначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівасці, якія вылучаюць мову праграмавання:

  • Функцыя: Мова праграмавання ўжывацца для напісання камп'ютарных праграм, якія дазваляюць камп'ютару выконваць якія-небудзь вылічэнні ці алгарытмы, а таксама, магчыма, кіраваць знешнімі прыладамі, такімі, як прынтэры, робаты і г.д.
  • Мэта: Мовы праграмавання адрозніваюцца ад натуральных моў тым, што натуральныя мовы ужываюцца толькі для ўзаемадзеяння паміж людзьмі, у той час як мовы праграмавання таксама дазваляюць людзям даваць інструкцыі машынам. Некаторыя мовы праграмавання ўжываюцца аднымі прыладамі, каб кіраваць другімі. Напрыклад, праграмы на PostScript часта ствараюцца другімі праграмамі, каб кіраваць прынтэрам ці дысплеям.
  • Канструкцыі: Мовы праграмавання могуць утрымліваць канструкцыі для азначэння і працы з структурамі дадзеных, ці для кіравання працэсам выканання.
  • Выразная магутнасць: Тэорыя вылічэнняў класіфікуе мовы па вылічэнням, якія можна зрабіць сродкамі гэтай мовы.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Для моў праграмавання няма ўсеабдымнай схемы класіфікацыі. Звычайная мова праграмавання паходзіць ад некалькіх папярэдніх моў. Часта мовы узнікаюць у выніку спалучэння элементаў некалькіх моў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія з'яўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям'і сумежных моў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям'і.

Задача класіфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна класіфікаваць па многім крытэрыям адначасова. Напрыклад, Java — гэта аб'ектна-арыентаваная мова (мае аб'ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выканання некалькіх нітак паралельна). Python — аб'ектна арыентаваная скрыптавая мова.

Мовы праграмавання раздзяляюць па парадыгмам праграмавання і класіфікуюць па вобласці прызначэння. Парадыгмы уключаюць працэдурнае праграмаванне, аб'ектна-арыентаванае праграмаванне, функцыйнае праграмаванне, і праграмаванне логікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера — не столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэнню мовы праграмавання могуць быць агульнага прызначэння, мовы сістэмнага праграмавання, скрыптавыя мовы, даменна-спецыфічныя, ці канкурэнтныя/разсяроджаныя (ці іх спалучэннем). Некаторыя мовы агульнага прызначэння ствараліся ў асноўным для мэтаў адукацыі.

Таксама мовы праграмавання могуць быць класіфікаваныя безадносна парадыгмы праграмавання. Напрыклад, большасць моў праграмавання ўжываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасць — не. Мова можа быць эзатэрычнай ці не.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]