Мовы Славеніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мовы Славеніі
Materni jezik v sloveniji.png

Распаўсюджаныя мовы Славеніі (Census 2002)
Афіцыйныя мовы

Славенская[1]

Мовы меншасцяў

Венгерская, Італьянская,[1] Цыганская, Харвацкая, Сербская, Нямецкая[2][3]

Асноўныя мовы імігрантаў

Харвацкая, Сербахарвацкая, Сербская, Баснійская, Цыганская

Асноўныя замежныя мовы

Сербахарвацкая, Англійская, Нямецкая, Італьянская

Раскладка клавіятуры
Славенская QWERTZ
KB Slovene.svg

Дзяржаўнай і гутарковай мовай Славеніі з'яўляецца славенская мова. На ёй гаворыць 91,1 % насельніцтва (па даных перапісу 2002 г.). Таксама большая частка насельніцтва гаворыць на англійскай, венгерскай і італьянскай мовах.

Славенская мова[правіць | правіць зыходнік]

Паводле 11 артыкулу Канстытуцыі Славеніі, славенская мова з'яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі ўсёй краіны. Тэлебачанне, радыё, газеты, рэкламныя ролікі, інструкцыі да ўжывання і іншыя СМІ могуць быць толькі на славенскай мове, замежныя мовы дапушчаюцца толькі з субцітрамі і/або з перакладам. Пасля далучэння Славеніі да Еўрасаюза 1 мая 2004 года, славенская мова стала адной з яго афіцыйных моў.

Італьянская мова[правіць | правіць зыходнік]

Італьянская мова прызнаецца афіцыйнай у славенскай Істрыі каля славенска-італьянскай мяжы і на славенскім узбярэжжы.

Венгерская мова[правіць | правіць зыходнік]

Венгерская мова з'яўляецца роднай для венгерскай меншасці ў Прэкмур'і.

Прэкмурска-славенская мова[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна не прызнаная рэгіянальная мова. Яна адпавядае палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, аднак Славенія пакуль не далучылася да краін, якія падпісалі Хартыю.

Замежныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна склалася так, што нямецкая мова была лінгва-франка Цэнтральнай Еўропы. Яна была мовай гандлю, навукі і літаратуры ў Славеніі. Нямецкая мова выкладалася ў якасці асноўнай замежнай мовы ў школах. У наш час яе замяніла англійская, аднак нямецкая застаецца важнай замежнай мовай у Славеніі. Іншымі асноўнымі замежнымі мовамі Славеніі з'яўляюцца іспанская, французская і венгерская.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Італьянская і венгерская ў некаторых італьянскіх і венгерскіх абшчынах.
  2. European Charter for Regional or Minority Languages: Second Periodical Report: Slovenia. Council of Europe (13 June 2006).
  3. European Charter for Regional or Minority Languages: Third Periodical Report: Slovenia. Council of Europe (2 June 2009).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]