Пятроўшчына (могілкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Могілкі Пятроўшчына)
Пятроўшчына
Могілкі з пр. Дзяржынскага
Могілкі з пр. Дзяржынскага
53°52′01″ пн. ш. 27°29′27″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ГорадМінск
Гістарычны раёнПятроўшчына 
Гісторыя
Дата заснавання1876 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мо́гілкі Пятро́ўшчына — могілкі колішняй вёскі Пятроўшчына. Цяпер месцяцца па праспекце Дзяржынскага, на тэрыторыі мікрараёна Паўднёвы Захад у Мінску. Адкрыты для пахаванняў з 1876 г. Плошча могілак: 2,33 га. У цяперашні час адносяцца да катэгорыі могілак абмежаванага карыстання — на гэтых могілках дазволена падзахаванне да сваякоў і камерцыйнае пахаванне[1]. Камерцыйныя пахаванні знаходзяцца пераважна ў ніжняй і найбольш дагледжанай частцы могілак[2]

Магільны помнік 1904 г.
Магільны помнік 1915 г. з добра бачным рускім надпісам дарэвалюцыйнымі літарамі

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • На тэрыторыі могілак ёсць дагледжаныя пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.
  • На могілках Пятроўшчына пахаваны заснавальнік беларускай Вікіпедыі і вядомы блогер Уладзімір Каткоўскі.
  • На пагорку ў старой частцы могілак сярод магіл савецкага часу захаваліся некалькі пахаванняў дарэвалюцыйных часоў[2].

Зноскі

  1. Кладбище «Петровщина» (руск.) Архівавана 2 лютага 2013. // Белорусский справочник ритуальных услуг.
  2. а б Андрэй Берастоўскі. Могілкі «Пятроўшчына»: востраў мінулага ў акіяне хай-тэка // Блог Андрэя Берастоўскага.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]