Мода (статыстыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мода, статыстыка)
Чырвоным колерам выдзелена мода выбаркі.

Мода — значэнне, якое часцей за ўсё сустракаецца ў выбарцы[d], або найбольш імавернае значэнне выпадковай велічыні.

Кажучы больш строга, модай дыскрэтнага размеркавання імавернасцей завецца значэнне, у якім функцыя імавернасці становіцца найбольшай. У сваю чаргу модай абсалютна непарыўнага размеркавання называецца значэнне аргумента, якое максімізуе шчыльнасць імавернасці[1].

Як матэматычнае спадзяванне, статыстычнае сярэдняе і медыяна, мода ёсць спосабам выразіць адным лікам важную інфармацыю аб выпадковай велічыні або выбарцы. У нармальнага размеркавання мода супадае з медыянай і матэматычным спадзяваннем, у той час як у моцна скажоных размеркаванняў гэтыя значэнні могуць істотна адрознівацца.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 133. — ISBN 978-985-01-1043-5.