Модуль ліка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мо́дуль (абсалю́тная велічыня́) ліка (лат. modulus «модулус» – маленькая мера) – гэта адлегласць гэтага ліка ад нуля.
Модуль рэчаіснага ліка фармальна вызначаецца наступным чынам:
- модулем нуля з'яўляецца нуль
- модулем дадатнага ліка з'яўляецца ён сам
- модулем адмоўнага ліка з'яўляецца лік, супрацьлеглы да яго.
Модуль звычайна абазначаецца сімваламі «|» і «|». Напрыклад, запіс |a| чытаецца «модуль a» або «a па модулі».
Калі два лікі маюць аднолькавыя модулі, кажуць, што яны роўныя па модулі. З вызначэння модуля вынікае, што калі лікі з'яўляюцца роўнымі па модулі, то яны або роўныя, або супрацьлеглыя.
Любы рэчаісны лік з'яўляецца здабыткам сваіх модуля і функцыі знака:
- a = sign(a) |a|