Модэнскае герцагства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герцагства Модэны і Рэджа
Ducato di Modena e Reggio

Coat of arms of the House of Este (1471).svg
 
Flag of the Napoleonic Kingdom of Italy.svg
1452 – 1796


Flag of Repubblica Cispadana.jpg
 
Flag of Italy.svg
Flag of the Duchy of Modena.svg
Сцяг
Ita-modena.png
Герцагства Модэнскае ў XIX стагоддзі
Сталіца Модэна, Рэджа-Эмілія
Плошча 6.132 кв.км
Насельніцтва каля 600.000 чал.
Форма кіравання манархія

Герцагства Мо́дэнскае (італ.: Ducato di Modena), поўная назва: Герцагства Мо́дэны і Рэджа (італ.: Ducato di Modena e Reggio) — маленькая італьянская дзяржава, якая існавала з 1452 па 1859 гады, з перапынкам у 1796 і 1814 гадах, у перыяд рэвалюцыйных і напалеонаўскіх войн.

Герцагства было першапачаткова створана для дому Эстэ, які таксама кіраваў Ферарай да 1597 года.

У 1796 годзе герцагства было занята французскай арміяй Напалеона Банапарта, які стварыў з яе тэрыторыі Цыспаданскую рэспубліку. Апошні герцаг з дому Эстэ, Эрколе III стаў кіраўніком былых аўстрыйскіх тэрыторый на паўднёвым захадзе Германіі (Брэйсгау) і памёр у 1803 годзе. Пасля яго смерці Модэна была перанята яго зяцем, эрцгерцагам Фердынандам Аўстрыйскім-Эсце, дзядзькам імператара Франца II, які быў жанаты на дачцы Эрколе III герцагіні Марыі Беатрычэ Эстэ.

Палац герцагаў Модэнскіх.

З падзеннем напалеонаўскай сістэмы ў Італіі ў 1814 годзе сын Фердынанда Франчэска IV стаў герцагам Модэнскім. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў у спадчыну тэрыторыі Масы і Карары ад сваёй маці.

Двойчы, у 1831 і 1848 гадах, пад ціскам рэвалюцый герцаг быў вымушаны пакінуць Модэну, але кожны раз манархія была адноўлена зноў. Пасля франка-п'емонцкай вайны супраць Аўстрыі ў 1859 годзе, герцаг быў ізноў вымушаны бегчы — ужо назаўжды. У снежні 1859 года Модэна, аб'яднаўшыся з Тасканай і Пармай, сфармавала Аб'яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі, якія былі далучаны да Сардзінскага каралеўства ў сакавіку 1860 года.

Правінцыі герцагства перад скасаваннем[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]