Мод Вялікабрытанская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мод Вялікабрытанская
Maud Charlotte Mary Victoria
Мод Вялікабрытанская
сцяг
Каралева-кансорт Нарвегіі
25 лістапада 1905 — 20 лістапада 1938
Папярэднік: Сафія Насауская
Пераемнік: Соня Харальдсен (з 1991)
 
Нараджэнне: 26 лістапада 1869({{padleft:1869|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:26|2|0}})
Мальбара-хаус, Лондан
Смерць: 20 лістапада 1938({{padleft:1938|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (68 гадоў)
Лондан
Род: Віндзоры
Глюксбургі
Бацька: Эдуард VII
Маці: Аляксандра Дацкая
Муж: Хокан VII
Дзеці: Улаф V

Мод Уэльская (англ.: Maud of Wales; поўнае імя англ.: Maud Charlotte Mary Victoria; 26 лістапада 1869 — 20 лістапада 1938) — першая за 600 гадоў каралева Нарвегіі як самастойнай дзяржавы, малодшая дачка брытанскага караля Эдуарда VII і Аляксандры Дацкай, жонка нарвежскага караля Хокана VII. Стрыечная сястра Мікалая II. Яе імем названы карабель Амундсена і вялікая частка Антарктыды.

Нарадзілася ў Мальбара-хаусе. У дзяцінстве ёй далі мянушку Гары за свавольства і хлапечыя замашкі. У суправаджэнні маці і сясцёр яна падарожнічала на лайнерах у Міжземнае мора і ў Нарвегію. 22 ліпеня 1896 года ў прысутнасці бабулі, каралевы Вікторыі, у Букінгемскім палацы ажанілася са стрыечным братам — дацкім прынцам Карлам. Яны жылі ў сядзібе Эплтан-хаус пры Сандрынгемскім палацы. Там у іх нарадзіўся адзіны сын — прынц Аляксандр (будучы Улаф V).

Шлюб прынцэсы Мод і прынца Карла

Пасля скасавання нарвежскім стортынгам векавой шведска-нарвежскай уніі прынц Карл Дацкі быў абраны нарвежскім манархам пад імем Хокана VII. Каранацыя караля Хокана і каралевы Мод адбылася ў Нідароскім саборы 22 чэрвеня 1906 года. Каралева імкнулася асвоіцца ў сваёй новай краіне і нават захапілася лыжнымі гонкамі, але ўсё ж часта наведвала родную Брытанію. Увесну 1937 года яна паехала ў Лондан на каранацыю Георга VI і ў Нарвегію ўжо не вярнулася. Пахавана ў замку Акерсхус, пасля побач з ёй быў пахаваны і яе муж Хокан VII.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]