Мойша Гутман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мойша ГУТМАН, яўрэйскі дзеяч.

У 1917 быў членам Украінскай цэнтральнай рады і Савета нацыянальных сацыялістычных партый Расіі. У верасні 1917 прадстаўляў яўрэйскія нацыянальныя арганізацыі на Усерасійскай Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе. З канца 1917 — член Выканаўчага камітэта Рады Першага Усебеларускага з'езда. Пасля быў членам Народны сакратарыят БНР ад яўрэйскай нацыянальнай меншасці. У маі 1918 быў членам дэлегацыі ў правах замежных перамоў БНР. Першая Устаўная грамата была напісана ў яго доме і, як мяркуецца, пад яго рэдакцыяй.