З пляцоўкі Вікіпедыя.
Молатагаловыя акулы, акулы-молаты, рыбы-молаты (Sphyrnidae) — сямейства рыб.
Даўжыня да 4 м, гіганцкая акула-молат дасягае 6 м. Маса да 450 кг. Галава сплюшчаная, з двума вялікімі бакавымі вырастамі, нагадвае молат (адсюль назва); на канцах вырастаў вочы і вялікія ноздры.
Выдзяляюцца 2 роды, 7 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных акіянічных водах. Звычайная акула-молат часам заходзіць ва ўмераныя воды.
Кормяцца буйнымі доннымі беспазваночнымі, кальмарамі, рыбамі.
Жывародныя альбо яйцажывародныя. Нараджаюць да 40 дзіцянят.
Аб'ект промыслу. Буйныя асобіны небяспечныя для чалавека.
- Молатагаловыя акулы // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.