Мора Бафіна
Мора Бафіна, часам Бафінаў заліў, заліў Бафіна (англ.: Baffin Bay, фр.: Baie de Baffin) — мора Паўночнага Ледавітага акіяна, мяжуе з морам Лабрадор Атлантычнага акіяна і абмывае заходні бераг Грэнландыі.
Працягласць мора з поўначы на поўдзень складае 1130 км. Плошча 689 тыс. км², найбольшая глыбіня 2414 м.
У моры размешчаны вялікія астравы Байлат і Дыска, на паўночным усходзе заліў Мелвіл. Клімат арктычны. Тэмпература вады на паверхні летам ад 5 да 0°С, зімой ніжэй за -1°С. Большую частку года мора Бафіна занята плывучымі льдамі і прыпаем. Большую частку года навігацыя немагчымая з-за вялікай колькасці айсбергаў, што тлумачыцца наяўнасцю Грэнландскае-канадскага падводнага парога, які блакуе патокі цёплай вады з Атлантыкі. Салёнасць 30—34‰. Прылівы паўсутачныя (да 4 м). Рыбалоўства (траска, селядзец, палтус, пікша, камбала).
Названа ў гонар У. Бафіна.
| Моры Паўночнага Ледавітага акіяна | |
|---|---|
|
|
|
| 1 - Па гідралагічнаму, гідрахімічнаму і інш. рэжымам адносіцца да мораў 2 - Паўднёва-ўсходняя частка Баранцава мора |