Мора Гумбальта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Гумбальта
Mhumboldtianum.jpg
Мора Гумбальта

Мора Гумбальдта (лац.: Mare Humboldtianum) — месяцовае мора, размешчанае ў аднайменным басейне, на ўсход ад Мора Холаду. Пры назіранні з Зямлі, яно размешчана паблізу паўночна-ўсходняга краю месяцовага дыска, і працягваецца на яе адваротным баку. З-за свайго месцазнаходжання ўмовы бачнасці мора залежаць ад лібрацый Месяца, і яно можа быць не бачным з Зямлі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Басейн мора утварыўся ў Нектарскі перыяд, і быў затоплены лавай ў Познеімбрыйскі перыяд. На паўднёвы ўсход ад мора знаходзяцца пагоркі, размешчаныя ў яго басейне. У паўночнай частцы мора размешчаны буйны кратэр Бяльковіч.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр мора складае 273 кіламетры, дыяметр яго басейна — каля 600 кіламетраў.

Мора Гумбальта было названа ў гонар Аляксандра фон Гумбальта Іаганам фон Медлерам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]