Мора Лінкальна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мора Лінкальна - ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна ля паўночных берагоў астравоў Элсмір і Грэнландыя. Абмежавана мысам Калумбія (Канада) на захадзе, і мысам Морыс-Джэсуп (Грэнландыя) на ўсходзе.
Злучана з морам Бафіна пралівам Нарэса, які складаецца з цэлай сістэмы праліваў, у тым ліку каналаў Робсана, Кенэдзі і Сміта.
Мора было названа палярным даследчыкам Адальфусам Вашынгтонам Грылі, падчас яго экспедыцыі 1881-1884 гадоў. Імя Лінкальна звязана не з 16-м прэзідэнтам ЗША Абрагамам Лінкальнам, а з яго сынам, ваенным міністрам ЗША Робертам Тодам Лінкальнам.
| Моры Паўночнага Ледавітага акіяна | |
|---|---|
|
|
|
| 1 - Па гідралагічнаму, гідрахімічнаму і інш. рэжымам адносіцца да мораў 2 - Паўднёва-ўсходняя частка Баранцава мора |
