Мора Мінданаа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Camiguin across Bohol Sea.jpg

Мінданаа — міжастраўное мора Ціхага акіяна ў паўднёвай частцы Філіпінскага архіпелага. Размешчана паміж астравамі Сікіхор, Бахол і Лейтэ на поўначы і востравам Мінданаа на поўдні.

Злучаецца з Ціхім акіянам на ўсходзе пралівам Сурыгаа. На захадзе злучаецца з морам Сулу.

Глыбіня да 1975 м. Сярэдняя гадавая тэмпература вады больш за 28 ° С, салёнасць каля 34 ‰.

Плыні ў асноўным накіраваны на захад, іх хуткасць да 2 км/гдз. Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышынёй больш 2 м. У берагоў шмат каралавых утварэнняў.