Мора Непагадзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мора Непагадзі

Мора Непагадзі (лац.: Mare Hiemis) — маленькая вобласць на паверхні Месяца, размешчаная на дне кратара Шлюцер. Гэтая назва не ўваходзіць у сучасны афіцыйны спіс аб'ектаў на месяцавай паверхні, складзены Міжнародным астранамічным саюзам.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Мора Непагадзі таксама вядома пад назвай Мора Зімы (не блытаць з азёрамі Зімы). Гэты аб'ект упершыню з'явіўся пад № 1319-1321 у каталогу Ю. Франца (en:Julius Heinrich Franz) «Die Randlandschaften des Mondes», выдадзеным у 1913 годзе, разам з марамі Вясны, Лета і Восені (пазней названымі азёрамі).

Мора Непагадзі пад № 1975a было ўключана ў першую афіцыйную наменклатуру аб'ектаў на паверхні Месяца Міжнароднага астранамічнага саюза, выдадзеную М. Благг і К. Мюлерам у 1935 годзе[1].

Мора Непагадзі было выключана з абноўленай наменклатуры ў 1961 годзе[2] у адпаведнасці з «Photographic Lunar Atlas», выдадзеным Дж. Койперам у 1960 годзе. Гэта звязана з тым, што на здымках, зробленых арбітальнымі апаратамі было бачна, што Мора Непагадзі ўяўляе сабой невялікі ўчастак цёмнага матэрыялу, які не заслугоўвае асобнай назвы.

Зноскі

  1. Mary A. Blagg, K. Müller NAMED LUNAR FORMATIONS, стр.75(недаступная спасылка)
  2. IAU Transactions XIB

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]