Мора Уэдэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Уэдэла
Weddelleddy.jpg
Здымак са спадарожніка
Плошча

2 920 000 км²

Найбольшая глыбіня

6820 м

physical
Мора Уэдэла
Мора Уэдэла
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 75°00′00″ пд. ш. 45°00′00″ з. д. / 75° пд. ш. 45° з. д. (G) (O) (Я)

Мора Уэ́дэла (англ.: Weddell Sea) — ускраіннае мора атлантычнага сектара Паўднёвага акіяна, ля берагоў Заходняй Антарктыды, паміж Антарктычным паўвостравам на захадзе і Зямлёй Котса на ўсходзе. Плошча 2920 тыс. км², пераважныя глыбіні 3 тыс. м, максімальныя — да 6820 м (у паўночнай частцы); паўднёвая і паўднёва-заходняя часткі мелкаводныя (да 500 м). Узімку ў паўднёвай частцы мора вада астуджаецца да -1,8 °С. Паўднёвы бераг уяўляе сабою край шэльфавых леднікоў Ронэ і Фільхнера, ад якіх рэгулярна, раз у 20-25 гадоў, адколваюцца гіганцкія айсбергі. Вялікую частку года пакрыта дрэйфуючымі льдамі таўшчынёй больш за 2 м, шматлікімі айсбергамі. Водзяцца кіты, цюлені. Умовы для суднаходства вельмі неспрыяльныя, нярэдка адбываецца сціск ільдоў.

Адкрыта ў 1823 годзе англійскай экспедыцыяй Джэймса Уэдэла, які назваў яго морам Георга IV; у 1900 годзе мора пераназвана ў гонар яго першаадкрывальніка.

У моры Уэдэла ўвосень 1986 г. нямецкімі вучонымі судна «Палярная зорка» («Полярштэрн») адзначана максімальная велічыня адноснай празрыстасці (79 м), што амаль адпавядае празрыстасці дыстыліраванай вады. Тэарэтычна ў дыстыляванай вадзе дыск Секі павінен знікаць на глыбіні 80 м.[1]

Зноскі

  1. Петр Кравчук. Рекорды природы. – Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь. Москва. «Советская энциклопедия». 1989. стор. 508(руск.) 
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 265. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]