Мора Хваль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мора Хваль
Mundarum.jpg
Мора Хваль

Мора Хваль (лац.: Mare Undarum) — месяцовае мора, размешчанае дакладна на поўнач ад мора Пены на бачным з Зямлі баку Месяца, паміж кратэрам Фірмік і ўсходнім Лімбам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мора Хваль з'яўляецца адным з самых высока размешчаных месяцовых мораў у басейне мора Крызісаў. Селенаграфічныя каардынаты ўтварэння: 6° пн. ш. 68° у. д. / 6.8° пн. ш. 68.4° у. д. (G) (O) (Я)[1], дыяметр 243 км[1].

Размяшчэнне Мора Хваль на
бачным баку Месяца
Wac nearside 3000.jpg
Blue pog.svg

Навакольны мора басейн складзены пародамі Нектарскага перыяду, у той час як базальты, якія ўтвараюць мора, належаць да раннеімбрыйскага перыяду.

У паўднёвай частцы мора размешчаны кратэр Дубяга дыяметрам 53 км[2], з паўднёва-усходу прымыкае кратэр Кандарсэ P (дыяметр 46 км[2]).

Калі нямецкі астраном Ёган Медлер назіраў дадзены ўчастак Месяца ў 1830-x гадах, ён заўважыў крывыя цёмныя палосы на паверхні мора Хваль, што прывяло вучонага да непраўдзівых высноў аб наяўнасці расліннасці на паверхні спадарожніка Зямлі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Planetary Names: Mare Undarum on Moon (англ.) . International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 5 жніўня 2010.
  2. 2,0 2,1 Virtual Moon Atlas. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]