Морэснэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Морэснэт (Морнэ), Нейтральны Морэснэт, Нейтральнае Морнэ (Moresnet) — нейтральная тэрыторыя, плошчай каля 3,5 квадратных кіламетраў, існаваўшая паміж 1816 і 1919 гадамі, з той нагоды, што суседнія дзяржавы не маглі пагадзіцца, каму яна павінна належаць. Таму яны пагадзіліся кіраваць гэтай тэрыторыяй, падзяліўшы ўладу над ёй. Гэтая тэрыторыя знаходзілася на адлегласці каля 7 км на паўднёвы захад ад Ахена, у паўднёвым кірунку ад Валсерберга, дзе зараз сыходзяцца межы Германіі, Бельгіі і Нідэрландаў.

Назва мае розныя вымаўленні, паколькі сама па сабе яна — французскага паходжання, аднак насельніцтва дзяржавы вымаўляла яе ў адпаведнасці з нямецкімі або нідэрландскімі нормамі.

Неафіцыйны сцяг Морэснэт
Тэрыторыя Морэснэт

З'яўленне[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Венскага кангрэса ў 1815 годзе былі перагледжаны межы паміж дзяржавамі, згодна з новым палітычнымі ўмовамі. Адной з такіх перагледжаных межаў была мяжа паміж новым Аб'яднаным Каралеўствам Нідэрланды і Прусіяй. Абедзве дзяржавы дамовіліся наконт большай часткі ранейшай мяжы, але не наконт Морэснэт. Паміж вёскамі Морэснэт і Нэў-Морэснэт існавала шахта па здабычы цынку, якую хацелі далучыць да сабе і Нідэрланды і Прусія. Абедзве дзяржавы дамовіліся ў 1816 годзе, што вёска Морэснэт застанецца нідэрландскай, вёска Нэў-Морэснэт будзе часткай Прусіі, а шахта і вёска Келміс (Ле Каламін) каля яе часова будзе нейтральнай тэрыторыяй, пад кіраваннем абодвух дзяржаў.

Новая тэрыторыя мела ў прыблізна трохкутную форму. Аснова праходзіла каля шашы паміж Ахенам і Льежам. Шахта знаходзілася адразу з паўночнага боку шашы. Ад шашы адыходзілі дзве прамыя лініі, якія перасякаліся на поўначы. Калі Бельгія ў 1830 годзе атрымала незалежнасць ад Нідэрландаў, то пачала межаваць з Морэснэт з захаду, і ўзяла на сабе сумеснае з Прусіяй кіраванне, хоць Нідэрланды ніколі афіцыйна не саступалі свае правы на гэту тэрыторыю. Спачатку тэрыторыя кіравалася двума часовымі камісарамі (па аднаму ад кожнай дзяржавы), але потым Морэснэт было дадзена болей аўтаноміі: быў назначаны мэр (кіраўнік дзяржавы) і нарада з 10 асоб.

Жыццё ў Нейтральным Морэснэт залежала ад цынкавай шахты, якая была асноўным прадпрыемствам, даючым рабочыя месцы як мясцовым жыхарам (колькасць якіх ніколі не дасягнула 5000), так і працаўнікам з суседніх дзяржаў. Жыццё на нейтральнай тэрыторыі мела свае перавагі: маленькія падаткі, адсутнасць тарыфаў на імпарт з суседніх дзяржаў і меншыя кошты ў параўнанні з замежнымі. Пошта і шмат якія іншыя службы былі падзелены паміж Прусіяй і Бельгіяй. Мясцовыя жыхары мелі права выбраць юрысдыкцыю і ў якой дзяржаве служыць у арміі. Акрамя таго, жыхары Морэснэт былі прызнаныя асобамі, якія не маюць грамадзянства і не мелі права мець сваю армію.

Знікненне[правіць | правіць зыходнік]

Морэснэт на паштоўцы 1900 года

Калі шахта была вычарпана ў 1885 годзе, з'явіліся сумневы наконт далейшага існавання Нейтральнага Морэснэт. Былі прапанаваны розныя ідэі як захаваць нейтралітэт, напрыклад заснаванне тут казіно, альбо паштовую службу з уласнымі маркамі. Найбольш незвычайнай ідэяй было заснаванне тут першай эсперантысцкай дзяржавы з назвай Амікейа (Месца сяброўства). Быў прапанаваны аднайменны эсперантамоўны гімн. Амікейа была заснавана ў жніўні 1908 года, але існавала толькі некалькі дзён, таму што ні Бельгія, ні Прусія не адмовіліся ад кіравання Морэснэт. У 1914 годзе, падчас Першай Сусветнай вайны, Германія (спадчыннік Прусіі) уваравалася ў Бельгію і анексіравала Морэснэт у 1915 годзе.

Падчас пасляваеннай Версальскага дагавора ў 1919 годзе было вырашана спыніць стагадовы «часовы нейтралітэт» Морэснэт і далучыць яго да Бельгіі. Германія зноў анексіравала яго падчас Другой Сусветнай вайны, але Морэснэт зноў быў далучаны да Бельгіі ў 1944 годзе.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі Морэснэт сёння можна знайсці каля Валсерберга. Каля кропкі скрыжавання межаў Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі і цяпер ёсць сектар Морэснэт, хаця ён і належыць цяпер Бельгіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]