Мост Інвалідаў
| Мост Інвалідаў | |
Выгляд на Мост Інвалідаў |
|
| Афіцыйная назва |
фр.: Pont des Invalides |
|---|---|
| Вобласць прымянення |
аўтамабільны, пешаходны |
| Перасякае | |
| Канструкцыя маста | |
| Тып канструкцыі |
арачны |
| Агульная даўжыня |
152 |
| Шырыня маста |
18 |
| Адкрыццё | |
| Закрыццё | |
|
|
|
| Мост Інвалідаў на ВікіСховішчы | |
Мост Інвалідаў (фр.: Pont des Invalides) — арачны мост у Парыжы праз Сену, размешчаны паміж мастамі Альма і Аляксандра III недалёка ад Дома Інвалідаў.
Гісторыя маста пачынаецца ў 1820-я гг. Французскі інжынер Клод Луі Мары Анры Наўе прапанаваў у 1821 годзе праект падвеснага маста. У 1824—1826 гг мост знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, але не быў завершаны. У 1829 годзе быў адкрыты новы мост з двума апорамі і трыма порцікамі. Але з-за зносу ў 1850 годзе доступ на мост быў абмежаваны. У 1854 годзе збудаванне было разбурана і пачалося будаўніцтва больш сучаснага маста, якое завяршылася праз год да Сусветнай выставы, якая праводзілася ў 1855 годзе ў Парыжы.
Пабудаваны мост уяўляе сабой чатырохарачны мост (дзве аркі па 34 м і дзве па 36 м). Даўжыня маста — 152 м, вышыня над вадой — 18 м (самы нізкі мост праз Сену ў межах Парыжа). Шырыня праезнай часткі — 14 м, два тратуара па 2 м.[1] З моманту ўводу ў эксплуатацыю мост некалькі разоў рэканструяваўся. Узімку 1880 года былі зруйнаваны дзве аркі, але адноўлены на працягу года. Апошняя сур'ёзная рэканструкцыя адбылася ў 1956 годзе, калі было праведзена пашырэнне тратуараў.
Постаць на цэнтральнай апоры маста сімвалізуе перамогі Напалеона на сушы і на моры, а скульптурныя галовы на іншых апорах — ваенныя трафеі.
Галерэя [правіць]
Спасылкі [правіць]
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра Францыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |