Мост Мірабо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост Мірабо
Мост Мірабо
Каардынаты: 48°51′24″ пн. ш. 02°20′48″ у. д.HGЯO
Афіцыйная назва фр.: Pont Mirabeau
Перасякае Сена
Месца размяшчэння Парыж, Францыя
Канструкцыя
Тып канструкцыі аркавы мост
Матэрыял сталь
Агульная даўжыня 103 м
Шырыня моста 30 м
Вышыня канструкцыі 15 м
Канструктар, архітэктар Amédée Alby[d], Paul Rabel[d] і Louis-Jean Résal[d]
Мост Мірабо (Парыж)
Мост Мірабо
Мост Мірабо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мост Мірабо (фр.: Pont Mirabeau) — мост праз Сену ў Парыжы, пабудаваны ў 18951897 гадах. З 29 красавіка 1975 года мае статус гістарычнага помніка.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Мост злучае XV (Левы бераг) і XVI (Правы бераг) муніцыпальныя акругі Парыжа. Таксама злучае вуліцы Ру Канвансьён (Rue de la Convention) на Левым беразе з вуліцай Ру Рэмюза (rue de Rémusat) на Правым. На левым беразе знаходзіцца станцыя RER, лінія «C» «Вакзал Жавель» (Gare de Javel), побач знаходзіцца станцыя метро «Жавель-Андрэ Сітраен» (Javel - André Citroën).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнне пра будаўніцтва моста было прынята прэзідэнтам Рэспублікі Садзі Карно 12 студзеня 1893 года. Мост спраектаваў інжынер Поль Рабель (Paul Rabel) пры ўдзеле інжынераў Жана Рэзаля і Амадэя Альбі. Мост названы ў гонар французскага палітыка Анарэ Габрыеля Мірабо.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мост мае даўжыню 173 м і шырыню 20 м (12 м — праезная частка і 4 м — тратуары). Галоўная арка моста мае даўжыню 93 м, дзве бакавыя аркі — 32,4 м. Два пілона моста пабудаваны ў відзе караблёў, упрыгожаных алегарычнымі статуямі працы скульптара Жана-Антуана Энжальбера (Jean-Antoine Injalbert)

Мост Мірабо ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Мост Мірабо вядомы першым чынам дзякуючы аднайменнаму вершу Гіёма Апалінера з яго паэтычнага зборніка «Алкаголь». Мост Мірабо згадвае ў адной са сваіх песень Жорж Брасанс. У 2001 годзе з'явілася песня «Мост Мірабо» Марка Лавуана на словы Апалінера.

Існуе здагадка, што менавіта на гэтым мосце ў ноч з 19 на 20 красавіка 1970 года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы ў Сену, паэт Паўль Цэлан.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]