Мост Рыяльта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 45°26′17.04″ пн. ш. 12°20′09.26″ у. д. / 45.438067° пн. ш. 12.335906° у. д. (G) (O) (Я)

Мост Рыяльта
Мост Рыяльта
Мост Рыяльта

Мост Рыяльта (італ.: Ponte di Rialto) — мост у Венецыі праз Гранд-канал.

З'яўляецца самым першым і самым старажытным мостам праз канал. Першапачаткова быў драўляным, быў разбураны ў час бунту, які ўзнік у выніку змовы Баямонтэ Цепола. У 1444 годзе мост абрынуўся, адбудаваны зноў зноў з дрэва ён набыў убудаваны механізм, які дазваляў разводзіць мост для праходу судоў.

Пасля абвалу двух разводных частак моста ў XVI стагоддзі дож Паскуале Чыконья прыняў рашэнне пабудаваць больш трывалае каменнае збудаванне, пад аркадамі якога маглі б размясціцца гандлёвыя крамы. У конкурсе прымалі ўдзел такія знакамітыя архітэктары, як Мікеланджэла, Паладыа і Якопа Сансавіна, але перавага была аддадзена Антоніа дэ Понтэ (Понтэ па-італьянску мост). Мост быў пабудаваны паміж 1588 і 1591 гадамі, і дайшоў у такім выглядзе да нашых дзён. Да 1854 года быў адзіным мостам праз Гранд-канал.

Мост складаецца з адной магутнай аркі даўжынёй 28 метраў, яго максімальная вышыня ў цэнтры - 7,5 метраў. Ён пабудаваны ў самым вузкім месцы Гранд-канала. Мост абапіраецца на 12 тысяч паль, забітых у дно лагуны. На мосце размешчаны 24 крамы, падзеленыя ў цэнтры дзвюма аркамі.

У цяперашні час адзін з самых вядомых мастоў Венецыі.

Я буду купляць у вас, прадаваць вам, хадзіць з вамі, гаварыць з вамі і іншае, але не буду з вамі ні есці, ні піць, ні маліцца... Што новага на Рыальта?

— Уільям Шэкспір, "Венецыянскі купец"

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Giulio Lorenzetti, Venezia e il suo estuario, Trieste, Edizioni Lint, 1963, pag. 463. ISBN 88-86179-24-3
  • Giuseppe Tassini, Curiosità veneziane, Venezia, Filippi editore, 1988, pp. 546–547.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]