Мост Фабрыча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мост Фабрыча (іт. Ponte Fabricio, лац.: Pons Fabricius), сёння — Кватра Капі (іт. Ponte dei Quattro Capi) — мост I стагоддзя да н.э. у Рыме.
Гісторык Дыян Касій распавядае, што мост быў пабудаваны ў 62 годзе да н.э. куратарам дарог (лац.: curator viarum) Луцыем Фабрыцыям наўзамен старога драўлянага знішчанага пажарам моста. Ён злучае Тыберыну з левым берагам Тыбра. Мост даўжынёй 62 метра, шырыня арак — да 24. 5 метраў.
У Сярэднявеччы мост таксама зваўся pons Iudaeorum, бо знаходзіўся побач з гета. Цяперашнюю назву — Ponte dei Quattro Capi — мост атрымаў па дзвюх антычных стэлах у пачатку моста, з выявай чатырох галоў Геркулеса ці Януса.
Літаратура [правіць]
- O’Connor, Colin (1993), Roman Bridges, Cambridge University Press, p. 66, ISBN 0-521-39326-4
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост Фабрыча- Pons Fabricius на Brueckenweb(ням.)
| Гэта пачатак артыкула пра мост або групу мастоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |