Мотабол

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

МОТАБОЛ: адзін з відаў матаспорту, гульня з мячом на матацыклах.

Пляцоўка для гульні мае даўжыню 90—120 м, шырыню 45—75 м. Час гульні — 80 мін. (4 перыяды па 20 мін., перапынкі па 10 мін.). Разметка падобная на футбольную, але няма цэнтральнага кругу, а брамная пляцоўка мае форму паўкола. Пакрыццё поля звычайна не грунтавае, а гаравае ці асфальтавае; асфальт прыцярушваюць пяском дзеля лепшага счаплення шынаў матацыкла.

Гуляюць мячом, памеры якога значна больш футбольнага. У кожнай камандзе 5 чалавек — брамнік (варатар) і 4 палявых гульцы на матацыклах.

Мэта гульні — забіць як мага больш галоў у браму (вароты) праціўніка.

Мотабольны матацыкл мае рабочы аб'ём цыліндраў да 175 см3, і мала адрозніваецца ад звычайнай кросавай машыны. Мены датычаць толькі органаў кіравання, бо адна нага матабаліста занятая мячом, і ўсталявання на пярэдняе кола матацыкла дугаў для вядзення мяча.

[правіць] Гісторыя

Лічыцца, што першымі гуляць з мячом на матацыклах пачалі ў Францыі ў 1920-я гг. Гульня выявілася такой папулярнай, што мотабольныя каманды з'явіліся ў Англіі, Германіі, Бельгіі, Італіі. Пачалі праводзіцца чэмпіянаты гэтых краін, а ў 1933 годзе адбылася першая міжнародная гульня. Першая мотабольная гульня ў СССР адбылася ў 1937 г., і правялі яе студэнты маскоўскага інстытута фізкультуры.

Новы мотабольны бум пачаўся ў Еўропе, з пачатку 1960-х гг. Пачаў праводзіцца кубак Еўропы. Вельмі папулярным мотабол стаўся ў СССР, дзе існавалі сотні каманд. Матчы адбываліся на цэнтральных стадыёнах — у Лужніках і на "Дынама", трансляваліся па тэлебачанні; каментатарам некаторых быў Вадзім Сіняўскі, а суддзём некаторых — Юрый Гагарын. Праводзіліся чэмпіянаты СССР (з 1965), чэмпіянаты БССР (з 1966).


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.
Увага! Змест наступнага артыкулу не адпавядае стандартам фарматавання артыкулаў.
Дапамажыце Вікіпедыі, перапрацаваўшы артыкул адпаведна прынятым стандартам.
Увага! Змест наступнага артыкулу патрабуе ўдакладнення арфаграфіі.
Дапамажыце Вікіпедыі, выправіўшы памылкі ў гэтым артыкуле.