Моцнае ўзаемадзеянне
Моцнае ядзернае ўзаемадзеянне (каляровае ўзаемадзеянне, ядзернае ўзаемадзеянне) — адно з чатырох фундаментальных узаемадзеянняў у фізіцы. Моцнае ўзаемадзеянне дзейнічае ў маштабах атамных ядраў і меней, адказваючы за прыцягненне паміж нуклонамі ў ядрах і паміж кваркамі ў адронах.
У моцным узаемадзеянні ўдзельнічаюць кваркі і глюёны, а таксама складзеныя з іх элементарныя часціцы, якія называюцца адронамі.
Піён-нуклоннае ўзаемадзеянне [правіць]
Неабходнасць увядзення паняцця моцных узаемадзеянняў узнікла ў 1930-х гг., калі зрабілася зразумела, што ні з'ява гравітацыйнага, ні з'ява электрамагнітнага ўзаемадзеяння не былі здольныя адказаць на пытанне, што звязвае нуклоны ў ядрах. У 1935 годзе японскі фізік Хідэкі Юкава выбудаваў першую колькасную тэорыю ўзаемадзеяння нуклонаў, якое адбываецца пасродкам абмена новымі часцінкамі, якія зараз з'яўляюцца вядомымі як пі-мезоны (ці піёны). Піёны былі пазьней вынайдзеныя экперымэнтальным чынам у 1947 годзе.
У гэтай піён-нуклонавай тэорыі прыцягненьне ці адштурхванне двух нуклонаў апісвалася як выпусканне піёна адным нуклонам і наступнае яго паглынанне іншым нуклонам (па аналогіі з электрамагнітным узаемадзеяннем, якое апісваецца як абмен віртуальным фатонам). Гэта тэорыя паспяхова апісала цэлае кола з'яў у нуклон-нуклонных сутыкненнях і злучаных станах, а таксама ў сутыкненнях піёнаў з нуклонамі. Колькасны каэфіцыент, які вызначае «эфэктыўнасць» выпускання піёна, аказаўся вельмі вялікім (у параўнанні з аналагічным каэфіцыентам лоя электрамагнітнага ўзаемадзеяння), што і вызначае «сілу» моцнага ўзаемадзеяння.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
| Фундаментальныя ўзаемадзеянні | |
|---|---|
|
Моцнае ўзаемадзеянне · Слабое ўзаемадзеянне · Электрамагнітнае ўзаемадзеянне · Гравітацыйнае ўзаемадзеянне |
